БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Год якасці

04.01.2024

У мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця датычнасці да будучыні краіны 2024 год аб'яўлены Годам якасці. Адпаведны Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 года падпісаў Кіраўнік дзяржавы.

У рамках Года якасці будзе зроблены акцэнт на павышэнні канкурэнтаздольнасці Беларусі праз беражлівае і прадуманае стаўленне да рэсурсаў, рэалізацыю высокатэхналагічных і энергаёмістых праектаў, прыярытэт якасных паказчыкаў над колькаснымі. Намаганні будуць сканцэнтраваны на забеспячэнні якасных паказчыкаў шляхам стымулявання ініцыятывы, укаранення рацыяналізатарскіх ідэй, умацавання ў грамадстве сацыяльнага аптымізму, імкнення ствараць на агульную карысць. Прыярытэтную ўвагу плануецца ўдзяліць фарміраванню ў грамадзян асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця (дастатковы ўзровень даходу, своечасовая дыспансерызацыя, здаровае харчаванне, добрая адукацыя, культурнае правядзенне вольнага часу).

Указ № 375 ад 27 лістапада 2023 г.

Зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці

У Беларусі заснаваны Дзяржаўны знак якасці

Аб'яўлены конкурс на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці ў 2024 годзе

НАН Беларусі аб'явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

Зацверджана Палажэнне аб парадку прысваення Дзяржаўнага знака якасці

Дзяржстандарт зацвердзіў інструкцыю па ацэнцы прадукцыі, якая прэтэндуе на Дзяржаўны знак якасці, па паказчыку бяспекі

Пастановай Урада зацверджаны інструкцыі па ацэнцы прадукцыі на прысваенне Дзяржаўнага знака якасці па паказчыку тэхналагічнасці

Урадам вызначаны склад рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па прысваенні знака якасці

Вышэйшае прызнанне: хто і за што атрымае новы "Знак якасці"?

Пераможцаў конкурсу творчых работ да Года якасці ўзнагародзілі ў НАН Беларусі

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 17.01.2025
Copyright © БелІСА