Урадам вызначаны склад рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі па прысваенні знака якасці
10.09.2024

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2024 г. № 659 створана рэспубліканская атэстацыйная камісія па прысваенні Дзяржаўнага знака якасці.
У склад камісіі ўключаны намеснікі Прэм'ер-міністра, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністры архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аховы здароўя, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, фінансаў, эканомікі, энергетыкі.
Таксама ў склад камісіі ўвайшлі старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам", "Белнафтахім", "Беллегпрам" і "Беллеспаперапрам", начальнік галоўнага ўпраўлення прамысловай палітыкі, энергетычнага і нафтахімічнага комплексаў Апарату Савета Міністраў і намеснік начальніка ўпраўлення прамысловай палітыкі начальнік аддзела лёгкай і дрэваапрацоўчай прамысловасці, тэхнічнага рэгулявання і лясной гаспадаркі галоўнага ўпраўлення прамысловай палітыкі, энергетычнага і нафтахімічнага комплексаў Апарату Савета Міністраў.
Старшынёй камісіі з'яўляецца намеснік Прэм'ер-міністра, які курыруе пытанні развіцця прамысловасці, яго намеснікам — Старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2024 г. № 659
|