БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Пастановай Урада зацверджаны інструкцыі па ацэнцы прадукцыі на прысваенне Дзяржаўнага знака якасці па паказчыку тэхналагічнасці

13.08.2024

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2024 г. № 562 «Аб ацэнцы прадукцыі на прысваенне Дзяржаўнага знака якасці» зацверджаны інструкцыі канцэрнаў «Белдзяржхарчпрам», «Белнафтахім», «Беллегпрам» і «Беллеспаперапрам» на прысваенне Дзяржаўнага знака якасці па паказчыку тэхналагічнасці.

Дадзеныя інструкцыі распрацаваны ў адпаведнасці з часткай трэцяй пункта 7 Палажэння аб парадку прысваення Дзяржаўнага знака якасці, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2024 г. № 224.

Паказчык тэхналагічнасці прадукцыі ацэньваецца на падставе заяўкі аб прысваенні прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці і прыкладаемых вынікаў параўнальнага аналізу з доказнымі матэрыяламі, прадстаўленымі вытворцам у дачыненні да прадукцыі.

На падставе рашэння камісіі канцэрн падрыхтоўвае заключэнне аб адпаведнасці (неадпаведнасці) прадукцыі паказчыка тэхналагічнасці па зацверджанай форме, аб чым паведамляе ў Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі.

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2024 г. № 562

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 16.05.2025
Copyright © БелІСА