БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Рэзідэнты гомельскага тэхнапарку распрацавалі аўтаматызаваную аптэку

29.08.2023

На распрацоўку гэтага праекта супрацоўнікам ТАА "ІдэйРобатыкс" — рэзідэнта тэхнапарку "Карал" — спатрэбілася каля года. Кампанія спецыялізуецца на праграмным забеспячэнні для рабатызацыі вытворча-тэхналагічных працэсаў і стварэнні штучных сістэм інтэлекту для вытворчасці.

"Гомельскія праграмісты і інжынеры сталі першаадкрывальнікамі ў гэтым сегменце не толькі ў Беларусі, але за мяжой. Сярод безумоўных бонусаў аўтаматызаванай аптэкі — кругласутачная даступнасць лекаў, анлайн-кансультацыя з фармацэўтам, зніжэнне адпускной цаны медпрэпаратаў", — зазначыў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.

У кампаніі падкрэслілі важнасць праекту: такія сэрвісы будуць запатрабаваныя не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці.

"Такія распрацоўкі — яркі прыклад трансферу навуковых дасягненняў у рэальны сектар эканомікі і сацыяльную сферу", — падкрэсліў Уладзімір Прывалаў.

 

Крыніца: belta.by , https://t.me/s/VAPrivalov

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 18.10.2024
Copyright © БелІСА