Праграма дзейнасці Урада да 2025 года дапоўнена раздзелам аб забеспячэнні тэхналагічнага суверэнітэту
20.02.2024

Унесены змяненні ў Праграму дзейнасці Урада на перыяд да 2025 года, зацверджаную пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 снежня 2020 г. № 758. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 15 лютага 2024 г. № 105 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.
У дакуменце адлюстраваны асноўныя напрамкі дзейнасці Урада па дасягненню мэт, вырашэнню задач і рэалізацыі палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады. Ключавая мэта дзейнасці — стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць устойлівае эканамічнае развіццё, рост дабрабыту і ўзроўню жыцця насельніцтва.
Праграма дапоўнена новым раздзелам "Забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту". Чаканы вынік — забеспячэнне імпартанезалежнасці галін эканомікі ад паставак імпартных тавараў, праграмнага забеспячэння, якасных зрухаў у галіновай і тэхналагічнай структуры нацыянальнай эканомікі.
Плануецца распрацоўка і ўкараненне тэхналогій, вытворчасці тавараў, што раней не выпускаліся ў краіне, і камплектуючых у колькасці не менш як 15 (поўнага цыкла).
Таксама прадугледжана фарміраванне да 2025 года не менш як 100 кааперацыйных ланцужкоў паміж прамысловымі флагманамі і прадстаўнікамі малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
У ліку задач — рост долі інавацыйна актыўных арганізацый у агульнай колькасці арганізацый апрацоўчай прамысловасці да 30,5 працэнта, удзельнай вагі адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі да 21 працэнта ў 2025 годзе.
Каардынатарамі напрамку вызначаны намеснікі Прэм'ер-міністра ў адпаведнасці з кампетэнцыяй ва ўзаемадзеянні са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі.
Таксама ўнесены змяненні і дапаўненні ў іншыя главы. У прыватнасці, уключаны пазіцыі па планамерным пераходзе да кіруемага механізма цэнавога рэгулявання, выключэнні магчымасці ўстанаўлення цэн, тарыфаў і іншых плацяжоў у замежнай валюце, а таксама іх прывязкі да замежнай валюты.
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 лютага 2024 г. № 758
Па матэрыялах: belta.by , pravo.by
|