Калектыў ДУ "БелІСА" наведаў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
23.04.2025

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая музейная калекцыя ў Беларусі гэта больш за 500 тысяч адзінак захоўвання. У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўныя дакументы, старадрукі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў і зброі, каштоўны фарфоравы посуд і многае іншае.
Экспазіцыя і тэматычныя доўгатэрміновыя выставачныя праекты Нацыянальнага гістарычнага музея знаёмяць наведвальнікаў з рознымі аспектамі жыцця насельніцтва Беларусі са старажытных часоў да ХХ стагоддзя. Значную частку музейнай калекцыі складаюць унікальныя прадметы не толькі беларускага, але і агульнасусветнага значэння.
У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць 5 філіялаў, дзейнасць якіх адлюстроўвае развіццё беларускага грамадства ў самых розных аспектах культуры: Дом-музей І з'езда РСДРП, Музей гісторыі беларускага кіно, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музей прыроды і экалогіі, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.
|