БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Адкрыццё I Міжнароднай выставы «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022»

22.06.2022

22 чэрвеня 2022 г. у г.Мінск адкрылася I Міжнародная выстава «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2022»

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь сумесна з дзяржаўнай установай "Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы" выступае арганізатарам калектыўнага раздзела, дзе прадстаўлена больш за 40 навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак устаноў Міністэрства адукацыі і навукова-тэхналагічнага парку ТАА "Інката". Распрацоўкі прадстаўлены ў форме натурных узораў і прэзентацыйных матэрыялаў. Пералік распрацовак складзены з улікам зацікаўленасці патэнцыйных спажыўцоў, перш за ўсё сілавых структур.

На адкрыцці выставы прысутнічалі Старшыня ДКНТ Шлычкоў С.У. і дырэктар ДУ «БелІСА» Балтруковіч П.І.

Старшыня ДКНТ С.В. Шлычкоў азнаёміў дзяржсакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь А.Г.Вольфавіча, першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь М.В.Рыжанкова і Генеральнага сакратара АДКБ С.У.Зася з экспазіцыяй, прадстаўленай на стэндзе ДКНТ.

Прадстаўленыя на выставе экспанаты, нягледзячы на іх дастаткова "вузкую" спецыфіку, запатрабаваны на сучасным рынку і вельмі перспектыўныя з камерцыйнага пункту гледжання.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА