Рэспубліканскі семінар "Бізнес-план інвестыцыйнага праекта: эфектыўнае планаванне і экспертыза"
06.06.2025

6 чэрвеня 2025 г. у г. Мінску з мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, якія паступаюць на дзяржаўную навукова-тэхнічную экспертызу, забеспячэння ўдзельнікаў практычнымі навыкамі і метадалогіяй распрацоўкі канкурэнтаздольных бізнес-планаў інвестыцыйных праектаў, якія адказваюць патрабаванням інвестараў, ДУ "БелІСА" праведзены рэспубліканскі семінар "Бізнес-план інвестыцыйнага праекта: эфектыўнае планаванне і экспертыза".
У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі такіх арганізацый як: ААТ "МАЗ" кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛЎАТАМАЗ", ААТ "УКХ" "БМК", ААТ "Магілёўліфтмаш", ЗАТ "Аўгуст-Бел", ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Гомельская мяса-малочная кампанія", ААТ "Бярозабудматэрыялы", Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, ААТ "Белцветмет", ААТ "Белмагістральаўтатранс" і іншыя.
Такая колькасць зацікаўленых кажа пра галоўнае паспяховы бізнэс пачынаецца не з грошай, а з выразнага бізнес-плана!
|