БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

У Беларусі зацверджаны пералік дзяржпраграм навуковых даследаванняў на 2026-2030 гады

13.10.2025

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 кастрычніка 2025 г. № 555 зацверджаны пералік дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў на 2026-2030 гады.

У пералік увайшлі 12 дзяржпраграм навуковых даследаванняў:

  • "Энергафізічныя сістэмы і тэхналогіі" ("Энергафізіка-2030");
  • "Хімічныя працэсы і тэхналогіі";
  • "Генамныя, малекулярныя і клеткавыя тэхналогіі" ("Геном, малекула і клетка");
  • "Інтэлектуальныя інфармацыйныя і касмічныя тэхналогіі, бяспека чалавека, грамадства і дзяржавы";
  • "Фатоніка і мікраэлектроніка";
  • "Механіка, машынабудаванне, рабатызаваныя, беспілотныя і інтэлектуальныя сістэмы";
  • "Сучаснае матэрыялазнаўства, перспектыўныя матэрыялы і новыя тэхналогіі";
  • "Рацыянальнае прыродакарыстанне";
  • "Міждысцыплінарныя і сінэргетычныя даследаванні" ("Канвергенцыя-2030");
  • "Інавацыі ў АПК";
  • "Эксперыментальная медыцына і медыцынскія біятэхналогіі";
  • "Сацыяльна-эканамічная, палітычная і нацыянальна-культурная бяспека беларускай дзяржаўнасці".

Для кожнай праграмы вызначаны асноўныя мэты, дзяржаўныя заказчыкі, галаўныя арганізацыі-выканаўцы і аб'ёмы фінансавання.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1996 г. № 708-XIII " Аб навуковай дзейнасці".

Пастанова набыла моц з 11 кастрычніка 2025 г.


Крыніца: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 17.07.2025
Copyright © БелІСА