БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Урадам абноўлены пералік праектаў па стварэнню новых вытворчасцей для інавацыйнага развіцця Беларусі

16.07.2025

Адкарэктавана пастанова Урада Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2021 г. № 642, накіраваная на рэалізацыю Указа Кіраўніка дзяржавы ад 15 верасня 2021 г. № 348 "Аб Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады". Гэтае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2025 г. № 380

Змяненнямі, у прыватнасці, прадугледжана ўдакладненне пераліку праектаў па стварэнню новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь. У яго ўключана 101 найменне праектаў (раней — 96) у розных сферах, у тым ліку энергетыцы, будаўніцтве, экалогіі, рацыянальным прыродакарыстанні, машынабудаванні і інш.

Акрамя таго, у новай рэдакцыі выкладзены

  • план-графік рэалізацыі праектаў па стварэнні новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
  • аб'ёмы фінансавання праектаў па стварэнню новых вытворчасцей, якія маюць вызначальнае значэнне для інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь, і мерапрыемстваў па развіццю інавацыйнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь.

Пастанова набыла моц 11 ліпеня 2025 г.


Крыніца: Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 17.07.2025
Copyright © БелІСА