БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

14 мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

13.05.2023

Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь будзе адзначацца ў нашай краіне ў другую нядзелю мая.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» гэтае свята з'яўляецца адным з дзяржаўных святаў.

Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з'яўляюцца сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы. Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яго палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.

Эталон герба і Палажэнне аб сцягу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па выніках праведзенага 14 мая 1995 года рэспубліканскага рэферэндуму, адным з пытанняў якога было ўстанаўленне дзяржаўнай сімволікі.

Намаляваны на гербе вянок з залатых жытніх каласоў, пераплецены кветкамі канюшыны і лёну, абвіты чырвона-зялёнай стужкай, увасабляе лепшыя якасці беларускага народа – працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.

Чырвоны колер на нашым сцягу – гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер – колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў.  

Дзяржаўныя сімвалы – гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнага адзінства, найважнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 17.04.2025
Copyright © БелІСА