БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Больш за 200 тавараў прэтэндуюць на атрыманне Дзяржаўнага знака якасці

25.07.2025

Прадукцыя, якая намінуецца на Дзяржаўны знак якасці, праходзіць адзнаку па пяці крытэрыях: бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць і эстэтычнасць.

Інавацыйнасць тавараў ацэньвае Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях. Прадукцыя павінна адпавядаць 10 крытэрам, каб атрымаць запаветны знак якасці. Сярод іх выкарыстанне навукова-тэхнічных распрацовак, экспарт, рэалізацыя інавацыйных праектаў, аб'ёмы продажу па Беларусі, узровень навізны. Ацэнка тавараў ажыццяўляецца па 100-бальнай шкале.

Як адзначыў першы намеснік Старшыні ДКНТ Дзяніс Каржыцкі, інавацыйнасць — важны паказчык якасці, які азначае не проста навізну, а даказаную спажывецкую каштоўнасць. Атрыманне знака якасці патрабуе доказу перавагі прадукцыі па тэхнічных характарыстыках і канкурэнтаздольнасці.

Падрабязнасці — у сюжэце СТВ:


Крыніца: ДКНТ

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 17.07.2025
Copyright © БелІСА