БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Вынікі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў першым паўгоддзі 2023 года разгледжаны на калегіі ДКНТ

08.09.2023

7 верасня ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне калегіі ДКНТ, на якім былі разгледжаны асноўныя вынікі навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў першым паўгоддзі 2023 года.

У прыватнасці, разгледжаны вынікі рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021-2025 гады, навукова-тэхнічных праграм, а таксама пытанні эфектыўнасці выкарыстання сродкаў рэспубліканскага бюджэту, выдзеленых на фінансаванне навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага і мясцовых інавацыйных фондаў.

Члены калегіі ДКНТ надалі ўвагу ходу падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год» у частцы фінансавання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў галіне.

Больш падрабязна: gknt.gov.by

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 18.10.2024
Copyright © БелІСА