Наведванне Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь калектывам ДУ "БелІСА"
13.10.2025

10 кастрычніка 2025 г. працоўны калектыў Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы наведаў Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Падчас экскурсій "Самыя-самыя" ўсяго за адну гадзіну супрацоўнікі інстытута азнаёміліся з самымі знакавымі прадметамі розных эпох і культур з пастаяннай экспазіцыі, даведаліся, які прадмет у калекцыі музея самы маленькі, а якое палатно самае вялікае, як 250 гадоў таму выкарыстоўваўся самы модны экспанат і што хавае ў сабе самы казачны.
Экспазіцыя Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адрозніваецца мастацкай каштоўнасцю і змяшчае шмат цікавых экспанатаў. Шырока прадстаўлены класічны жывапіс, ёсць багатая калекцыя палотнаў знакамітых рускіх мастакоў, таксама прадэманстраваны сучасны беларускі жывапіс.
Перад супрацоўнікамі інстытута адкрыліся нечаканыя і цікавыя падрабязнасці аб творах мастацтва з розных эпох. Калектыў правёў час у музеі з карысцю і задавальненнем.
|