БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Сустрэча з дэлегацыяй Савета па навукова-прамысловых даследаваннях Індыі (CSIR)

23.05.2023

23 мая 2023 года намеснік дырэктара па міжнароднай навукова-інавацыйнай рабоце ДУ «БелІСА» Вольга Хвастова прыняла ўдзел у сустрэчы з дэлегацыяй Савета па навукова-прамысловых даследаваннях Індыі (CSIR). Сустрэча прайшла ў Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.

Як адзначыла ў прывітанні намеснік Старшыні ДКНТ Таццяна Сталярова, супрацоўніцтва ў сферы навукі, тэхналогій і інавацый – адзін са значных элементаў сістэмы гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Індыяй. Асновы для ўзаемадзеяння дзвюх краін былі закладзены ў 1993 годзе з падпісаннем міжурадавага дагавора аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхнікі. Каардынуе рэалізацыю дагавора сумесная камісія па супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

Для садзейнічання двухбаковаму супрацоўніцтву, у тым ліку ў сферы трансферу тэхналогій, беларускі і індыйскі бакі ў 2019 годзе падпісалі пагадненне аб выкарыстанні ў якасці базавых арганізацый Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы і Міжнародны цэнтр перспектыўных даследаванняў парашковай металургіі і новых матэрыялаў (Center for Advanced Research of Powder Metallurgy and New Materials) у г. Хайдарабадзе. Беларускі бок зацікаўлены ў прадаўжэнні супрацоўніцтва з індыйскімі калегамі.

У ходзе пасяджэння бакі вызначылі шэраг прыярытэтных напрамкаў далейшага супрацоўніцтва: лічбавыя інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, энергетыка, будаўніцтва, экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне, аграпрамысловыя, харчовыя і машынабудаўнічыя тэхналогіі, прыборабудаванне і інавацыйныя матэрыялы, а таксама біялагічныя, медыцынскія, фармацэўтычныя тэхналогіі і вытворчасці.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся прадоўжыць узаемавыгаднае двухбаковае ўзаемадзеянне ў навукова-тэхнічнай сферы.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА