Адзіны дзень інфармавання
18.07.2025

Першы намеснік дырэктара намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ "БелІСА" Наталля Паўлава прыняла ўдзел у Адзіным дні інфармавання сярод супрацоўнікаў ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", выступіўшы з дакладам "Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні".
Яна расказала пра адраджэнне народнай гаспадаркі ў пасляваенныя дзесяцігоддзі, калі былі ўзведзены флагманы беларускага машынабудавання і гіганты айчыннай індустрыі.
Наталля Паўлава зрабіла акцэнт на тым, што наша краіна ўваходзіць у лік сусветных лідэраў па экспарту прадуктаў харчавання, адзначыла паспяховае развіццё ў касмічнай, атамнай і біятэхналагічнай галінах, дасягнуты поспехі ў ІТ-сферы, мікраэлектроніцы, медыцыне і іншых галінах. Усё гэта служыць магутным падмуркам для далейшага інавацыйнага развіцця Беларусі.
|