БелIСА    Год міру і стварэння
Русская версия
Русская версия English version
Год міру і стварэння

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

31.03.2023

Штогод 2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі дамову «Аб утварэнні супольнасці Расіі і Беларусі». Факт падпісання паклаў пачатак працэсу ўзаемнай інтэграцыі краін.

Роўна праз год быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. Асноўнымі мэтамі стварэння Саюза было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах, забяспечыць устойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржаў-удзельніц на аснове аб'яднання іх матэрыяльных і інтэлектуальных патэнцыялаў.

Наступным важным этапам у развіцці саюзных адносін дзвюх дзяржаў стала падпісанне 25 снежня 1998 года Дэкларацыі аб далейшым яднанні Беларусі і Расіі, Дагавора аб роўных правах грамадзян, Пагаднення аб стварэнні роўных умоў суб'ектам гаспадарання і пратакола да яго. У гэтых дакументах прэзідэнты дзвюх краін цвёрда заявілі аб рашучасці прадоўжыць паэтапны рух да добраахвотнага аб'яднання ў Саюзную дзяржаву пры захаванні нацыянальнага суверэнітэту дзяржаў-удзельніц Саюза. Адначасова былі вызначаны асноўныя напрамкі інтэграцыйнай работы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах.

8 снежня 1999 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ўступіў у сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі кіраўнікоў дзяржаў 26 студзеня 2000 года.

За мінулы час саюзны праект даказаў сваю запатрабаванасць і жыццяздольнасць. У рамках Саюзнай дзяржавы створаны ўмовы для забеспячэння роўнасці правоў грамадзян, правядзення сумеснай абароннай палітыкі, узгодненага знешнепалітычнага ўзаемадзеяння, рэалізацыі маштабных эканамічных і навукова-тэхнічных працэсаў.

Паспяховы вопыт узаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы спрыяў паглыбленню інтэграцыйных працэсаў на прасторы СНД.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню яднання народаў, пройдуць 2 красавіка ў многіх беларускіх і расійскіх гарадах.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 17.04.2025
Copyright © БелІСА