БелIСА    Год міру і стварэння
Русская версия
Русская версия English version
Год міру і стварэння

1 мая – Свята працы

29.04.2023

1 мая ў нашай краіне будзе адзначацца Свята працы, якое з'яўляецца агульнарэспубліканскім святочным днём. Яно ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 і мае больш чым векавую гісторыю.

1 мая 1886 года чыкагскія рабочыя арганізавалі страйк і дэманстрацыю з патрабаваннямі 8-гадзіннага працоўнага дня. Усё гэта скончылася кровапралітным сутыкненнем з паліцыяй. У адказ на стрэлы з натоўпу паліцыя адкрыла агонь, што прывяло да масавых ахвяр сярод дэманстрантаў. Праз тры гады парыжскі кангрэс II Інтэрнацыяналу назваў 1 мая Днём салідарнасці працоўных усяго свету і прапанаваў штогод адзначаць яго дэманстрацыямі з сацыяльнымі патрабаваннямі.

Доўгі час 1 мая адзначаўся як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных. Першамай стаў сімвалам рэвалюцыі, непрымірымай класавай барацьбы, меў палітычную афарбоўку і адзначаўся дэманстрацыямі, упрыгожанымі партрэтамі палітычных дзеячаў, перадавікоў вытворчасці, лозунгамі, заклікамі, плакатамі і дыяграмамі аб дасягненнях у той ці іншай галіны народнай гаспадаркі, навукі, культуры. Але паступова гэты кантэкст губляўся.

Сёння гэта свята адзначаецца ў многіх краінах свету. Для шэрагу краін традыцыя збіраць людзей пад сцягі прафсаюзаў яшчэ захавалася, але ў большасці дзяржаў гэта ўсё ж не палітычнае свята, а менавіта Дзень працы – яркае вясновае свята з народнымі гуляннямі, выступамі папулярных артыстаў, кірмашамі, мірнымі шэсцямі і мноствам забаўляльных мерапрыемстваў.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 17.04.2025
Copyright © БелІСА