22 сакавіка – дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі
22.03.2023

Хатынь – сімвал страшнай трагедыі, якую перажыў беларускі народ у гады Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 года фашысцкія карнікі жыўцом спалілі і расстралялі амаль усіх жыхароў вёскі – 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ «БелІСА» Паўлава Н.Ф. сумесна з прадстаўнікамі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і яго падведамасных арганізацый прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь», прымеркаванай да 80-годдзя з дня трагедыі.
|