Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы

Калектыў ДУ "БелІСА" наведаў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас дакумента: http://www.belisa.org.by/by/news/ec8191ea95183921.html

 
 

23.04.2025

 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь — адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая музейная калекцыя ў Беларусі — гэта больш за 500 тысяч адзінак захоўвання. У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўныя дакументы, старадрукі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў і зброі, каштоўны фарфоравы посуд і многае іншае.

Экспазіцыя і тэматычныя доўгатэрміновыя выставачныя праекты Нацыянальнага гістарычнага музея знаёмяць наведвальнікаў з рознымі аспектамі жыцця насельніцтва Беларусі са старажытных часоў да ХХ стагоддзя. Значную частку музейнай калекцыі складаюць унікальныя прадметы не толькі беларускага, але і агульнасусветнага значэння.

У структуру Нацыянальнага гістарычнага музея таксама ўваходзяць 5 філіялаў, дзейнасць якіх адлюстроўвае развіццё беларускага грамадства ў самых розных аспектах культуры: Дом-музей І з'езда РСДРП, Музей гісторыі беларускага кіно, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, Музей прыроды і экалогіі, Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці.


 
 
Copyright © "БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/
Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу