Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы 1 мая – Свята працы |
![]() |
29.04.2023 |
1 мая ў нашай краіне будзе адзначацца Свята працы, якое з'яўляецца агульнарэспубліканскім святочным днём. Яно ўстаноўлена Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 і мае больш чым векавую гісторыю. 1 мая 1886 года чыкагскія рабочыя арганізавалі страйк і дэманстрацыю з патрабаваннямі 8-гадзіннага працоўнага дня. Усё гэта скончылася кровапралітным сутыкненнем з паліцыяй. У адказ на стрэлы з натоўпу паліцыя адкрыла агонь, што прывяло да масавых ахвяр сярод дэманстрантаў. Праз тры гады парыжскі кангрэс II Інтэрнацыяналу назваў 1 мая Днём салідарнасці працоўных усяго свету і прапанаваў штогод адзначаць яго дэманстрацыямі з сацыяльнымі патрабаваннямі. Доўгі час 1 мая адзначаўся як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных. Першамай стаў сімвалам рэвалюцыі, непрымірымай класавай барацьбы, меў палітычную афарбоўку і адзначаўся дэманстрацыямі, упрыгожанымі партрэтамі палітычных дзеячаў, перадавікоў вытворчасці, лозунгамі, заклікамі, плакатамі і дыяграмамі аб дасягненнях у той ці іншай галіны народнай гаспадаркі, навукі, культуры. Але паступова гэты кантэкст губляўся. Сёння гэта свята адзначаецца ў многіх краінах свету. Для шэрагу краін традыцыя збіраць людзей пад сцягі прафсаюзаў яшчэ захавалася, але ў большасці дзяржаў гэта ўсё ж не палітычнае свята, а менавіта Дзень працы – яркае вясновае свята з народнымі гуляннямі, выступамі папулярных артыстаў, кірмашамі, мірнымі шэсцямі і мноствам забаўляльных мерапрыемстваў. |
![]() |
Copyright ©
"БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/ Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу |