Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы

Аб'яўлены пераможцы конкурсу на званне "Лепшы эксперт года"
Адрас дакумента: http://www.belisa.org.by/by/news/e6ed8a5b695f6b77.html

 
 

24.04.2025

 

У Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях узнагародзілі пераможцаў штогадовага конкурсу на званне "Лепшы эксперт года".

Мэта конкурсу — павышэнне прэстыжу экспертнай дзейнасці і заахвочванне экспертаў, якія найбольш эфектыўна працуюць у сістэме дзяржаўнай навуковай і дзяржаўнай навукова-тэхнічнай экспертыз. Для вызначэння пераможцаў праведзена ацэнка работы за 2024 год 741 эксперта, якія завяршылі падрыхтоўку экспертных заключэнняў. Конкурснай камісіяй, у склад якой увайшлі прадстаўнікі ДКНТ, нацыянальнага аператара дзяржаўнай экспертызы і старшыні дзяржаўных экспертных саветаў, вызначаны тры фіналісты.

Звання "Лепшы эксперт года" ўдастоены намеснік загадчыка аддзялення цеплаабмену і механікі, мікра— і нанапамерных сістэм Інстытута цяпло— і масаабмену ім. А. В. Лыкава НАН Беларусі Сяргей Філатаў, начальнік аддзела ацэнкі племянной каштоўнасці сельскагаспадарчых жывёл Белплемжыўаб'яднання Мікалай Храмчанка, прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Віктар Кочын.

Як падкрэсліў Старшыня ДКНТ Сяргей Шлычкоў, павышэнне ўзроўню і прэстыжу экспертнай дзейнасці адыгрывае важную ролю ў эканоміі бюджэтных сродкаў. Дзякуючы ранняму выяўленню неэфектыўных праектаў, дзяржаўныя рэсурсы накіроўваюцца на фінансаванне мерапрыемстваў, найбольш важных для развіцця нацыянальнай эканомікі.

Рэестр экспертаў уключае больш за 3 тыс. высокакваліфікаваных спецыялістаў. На пастаяннай аснове забяспечваецца ратацыя экспертнай супольнасці, забяспечваецца парытэт прадстаўнікоў акадэмічнай, вузаўскай і галіновай навукі.

У складзе дзяржаўных экспертных саветаў — прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў, НАН Беларусі, а таксама арганізацый рознай формы ўласнасці. Па стане на канец 2024 года ў іх уваходзіла 478 чалавек, з іх 199 — гэта дактары навук, у тым ліку 12 акадэмікаў і 13 членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, 230 — кандыдаты навук.


Крыніца: ДКНТ

 
 
Copyright © "БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/
Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу