Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы

Беларуская гандлёва-прамысловая палата аб'явіла аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу "Лепшы экспарцёр 2024 года"
Адрас дакумента: http://www.belisa.org.by/by/news/e2fa43b1a90d6b43.html

 
 

21.04.2025

 

Гэты конкурс праводзіцца штогод у мэтах прасоўвання іміджу Рэспублікі Беларусь як актыўнага экспарцёра, стымулявання развіцця экспартна арыентаванай вытворчасці, заахвочвання беларускіх прадпрыемстваў, якія дабіліся значнага росту экспарту.

Арганізатарам конкурсу з'яўляецца Беларуская гандлёва-прамысловая палата, суарганізатарамі — дзяржаўныя органы, выканаўчыя камітэты, іншыя арганізацыі.

Конкурс праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб рэспубліканскім конкурсе "Лепшы экспарцёр года", зацверджаным Прэзідыумам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

У конкурсе могуць прымаць удзел зарэгістраваныя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь асобы, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, вырабляюць і пастаўляюць вырабленыя ў Беларусі тавары на экспарт на працягу не менш як двух гадоў, якія папярэднічаюць справаздачнаму перыяду.

Конкурсная камісія мае права вызначыць пераможцам у кожнай намінацыі як буйное, так і малое ці сярэдняе прадпрыемства.

Перавагі ўдзелу ў конкурсе "Лепшы экспарцёр года":

прызнанне поспеху кампаніі і яе ўкладу ў развіццё эканомікі краіны;

пацвярджэнне высокай якасці прадукцыі і яе запатрабаванасці на сусветным рынку;

павышэнне прэстыжу і пазнавальнасці брэнда;

права выкарыстання пераможцамі конкурсу знака "Лепшы экспарцёр года" ў сваіх рэкламных і прэзентацыйных матэрыялах;

публікацыя матэрыялаў аб лаўрэатах у інфармацыйным бюлетэні "Меркуры" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты;

размяшчэнне інфармацыі аб пераможцах і дыпламантах на сайце Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Конкурс праводзіцца ў 17 намінацыях  і складаецца з 2 этапаў:

першы этап — адборачны, правядзенне якога забяспечваецца суарганізатарамі конкурсу. Пачатак этапу — 17 красавіка 2025 г.;

другі этап — фінальны, па выніках якога конкурсная камісія падвядзе вынікі конкурсу і вызначыць яго пераможцаў. Пачатак этапа — 16 мая 2025 г.

Крытэрыі і парадак ацэнкі ўдзельнікаў конкурсу прыведзены ў дадатку 2 да Палажэння аб конкурсе.

Пераможцы конкурсу ў кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца прызам і дыпломам БелГПП "Лепшы экспарцёр года", а таксама атрымліваюць права выкарыстання ў сваіх рэкламных і прэзентацыйных матэрыялах знака "Лепшы экспарцёр года" з указаннем года, за які яны вызначаны пераможцамі.

Конкурсная камісія мае права дадаткова прымаць рашэнне аб прысуджэнні спецыяльных узнагарод (дыпломаў) для заахвочвання ўдзельнікаў, якія паказалі высокія вынікі па асобных паказчыках экспартнай дзейнасці.

Па традыцыі ўзнагароджанне пераможцаў пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы.

 Удзел у конкурсе бясплатны.

 Для ўдзелу ў адборачным этапе конкурсу неабходна:

  1. Запоўніць конкурсную карту.
  2. Накіраваць яе суарганізатару конкурсу, які праводзіць адборачны этап.

 

Падрабязней на cci.by

 
 
Copyright © "БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/
Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу