Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы

Макеты дзяржпраграм на 2026-2030 гады разгледзелі ва Урадзе
Адрас дакумента: http://www.belisa.org.by/by/news/d4dbf686c2d9c1ab.html

 
 

31.07.2025

 

Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын 30 ліпеня правёў пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў па тэме дзяржпраграм на 2026-2030 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна мы разгледзім макеты дзяржаўных праграм на наступную пяцігодку. Мы павінны зрабіць так, каб дзяржаўныя праграмы забяспечвалі выкананне ўсіх мэтаў і задач, якія для сябе мы ставім на 2026-2030 гады. Немалаважна, каб якасныя індыкатары гэтых праграм карэлявалі з мэтамі і задачамі наступнай пяцігодкі", — сказаў Аляксандр Турчын.

У Беларусі распрацоўваецца пяцігадовая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця. Яна рэалізуецца праз дзяржаўныя, галіновыя і рэгіянальныя праграмы, а таксама навукова-тэхнічныя.

"Дзяржпраграмы — асноўнае ў рэалізацыі мэт, задач і прыярытэтаў будучай пяцігодкі. Мы разам з рэгулятарамі вызначылі пералік. Перад гэтым правялі вялікую працу, вызначылі, якія выкрышталізаваліся недахопы ў гэтай пяцігодцы. Гэтыя праблемы нам трэба вырашыць пры падрыхтоўцы будучых праграм. Усе дзяржпраграмы павінны быць строга нацэлены на выкананне задач будучай пяцігодкі, усе індыкатары павінны адпавядаць мэтам і задачам — гэтыя прынцыпы самыя асноўныя. Яшчэ адзін важны момант — кіравальнасць. У кожнай дзяржпраграмы адзіны рэгулятар і заказчык — міністэрства, на чале міністр, ён адказны за выкананне ўсіх асноўных паказчыкаў. Усе праграмы нацэлены на выкананне пэўных прыярытэтных напрамкаў пяцігодкі, і за кожны напрамак адказны віцэ-прэм'ер. Такім чынам, мы выконваем прынцып каскадавання, вертыкалізацыі", — адзначыў Міністр эканомікі Юрый Чабатар.

У параўнанні з цяперашней пяцігодкай у Беларусі істотна аптымізавалі сістэму: у 2026-2030 гадах будзе менш праграм сацыяльна-эканамічнай накіраванасці, значна скарочана колькасць паказчыкаў, увага засяроджана выключна на праектных напрамках. "Наша задача — каб кожнае мерапрыемства ў дзяржпраграмах працавала на Мэтавы паказчык. Мы павысім кіравальнасць і адказнасць. Разам з рэгулятарамі падрыхтавалі прыкладныя макеты будучых дзяржпраграм, у іх ёсць мэты, задачы, паказчыкі. На сёння гэта 19 праграм сацыяльна-эканамічнай накіраванасці, а таксама праграма інавацыйнага развіцця. Яны ўтрымліваюць 60 падпраграм, гэта значыць у сярэднім тры на кожную праграму, і прыкладна 120 мэтавых паказчыкаў. Спадзяемся, што гэта будзе кампактная, кіраваная сістэма на будучую пяцігодку", — сказаў на заканчэнне міністр.


Крыніца: belta.by

 
 
Copyright © "БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/
Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу