Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы Выстава ў рамках беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму |
![]() |
06.09.2023 |
У Мінску праходзіць першы беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум, арганізаваны ў рамках супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан. Галоўная мэта гэтага бізнес-форуму — умацаванне эканамічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан. Мерапрыемства накіравана на прэзентацыю беларускага патэнцыялу і магчымасцей у розных сферах для ўзбекскага боку. Правядзенне форуму пасадзейнічае яшчэ больш цеснаму супрацоўніцтву дзвюх краін у сферы адукацыі, прамысловасці і медыцыны. У рамках бізнес-форуму праводзіцца выстава-прэзентацыя беларускай прадукцыі пад брэндам "Зроблена ў Беларусі". Асноўныя тэматычныя раздзелы выстаўкі: "Жанчыны ў бізнесе" — прадпрыемствы і кампаніі, якія прадстаўляюць розныя паслугі, якімі кіруюць жанчыны; "Прыгажосць і бізнес" — прадпрыемствы лёгкай і касметычнай прамысловасці, уключаючы прыватную форму ўласнасці; "Медыцына і ахова здароўя" – прадстаўленне распрацовак у медыцыне і фармацэўтыцы; "Смак Беларусі" — прэзентацыя прадукцыі мясной, малочнай, кандытарскай галін, прадуктаў харчавання і напіткаў; "Адукацыя і навука" — дэманстрацыя распрацовак і навацый у адукацыі; "Турызм і адпачынак" – прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу Беларусі, аграэкатурызму, нацыянальных паркаў і маршрутаў; "Made in Uzbekistan" – прэзентацыя прадукцыі, якая вырабляецца ўзбекскімі кампаніямі. На дадзенай выставе ў раздзеле "Адукацыя і навука" прадстаўлены распрацоўкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства адукацыі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях. У прыватнасці, на стэндзе ДКНТ прадстаўлены паслугі, якія аказваюцца падведамаснымі арганізацыямі — дзяржаўнай установай "Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы", Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці, Беларускім інавацыйным фондам і Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай. Наведвальнікі выставы могуць атрымаць кансультацыі па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ і дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на вынікі навукова-тэхнічнай дзейнасці, якія падлягаюць абавязковай камерцыялізацыі, азнаёміцца з работай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы "Інтэрнэт-партал для электроннай падачы заявак на аб'екты прамысловай уласнасці", інфармацыйнымі рэсурсамі Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, а таксама прыняць удзел у віктарыне "Што Вы ведаеце пра інтэлектуальную ўласнасць?". Выстава праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы. |
![]() |
Copyright ©
"БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/ Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу |