Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы Рэспубліканскі семінар "Навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія і доследна-тэхналагічныя работы: пытанні планавання і экспертызы" |
||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||
03.06.2025 | ||||||||||||||
З мэтай павышэння якасці падрыхтоўкі заданняў навукова-тэхнічных праграм, праектаў навукова-тэхнічных праграм на 2026-2030 гады, якія паступаюць на дзяржаўную навукова-тэхнічную экспертызу ДУ "БелІСА" праводзіць 11 чэрвеня 2025 г. у г. Мінску ў вочным фармаце рэспубліканскі семінар "Навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія і доследна-тэхналагічныя работы: пытанні планавання і экспертызы". Запрашаем кіраўнікоў і супрацоўнікаў арганізацый, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі, выканаўцаў заданняў навукова-тэхнічных праграм, дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў, асобных праектаў, у тым ліку і заказчыкаў названых праграм, прадстаўнікоў бізнесу і навуковай супольнасці. Праграма рэспубліканскага семінара
Дата і месца правядзення семінара: 11 чэрвеня 2025 г. Мінск, вул. Старажоўская, 15 (г-ца "Беларусь"). Кошт удзелу аднаго прадстаўніка 300,00 беларускіх рублёў з ПДВ. Парадак аплаты 100% перадаплата. Па заканчэнні семінара ўдзельнік атрымлівае імянны сертыфікат. Зацікаўленым асобам для ўдзелу ў семінары прапануем да 9 чэрвеня 2025 года прайсці электронную рэгістрацыю і аплаціць свой удзел. Дадатковую інфармацыю па пытаннях удзелу ў семінары можна атрымаць па тэлефоне: +375 (17) 270-58-60 Луганская Надзея Генадзеўна, e-mail: lyganskaya@belisa.org.by +375 (17) 270-72-39 Стрыга Ірына Іванаўна, e-mail: striga@belisa.org.by +375 (17) 369 -13-62 Паўлава Ірына Валер'еўна, e-mail: pavlova_iv@belisa.org.by |
||||||||||||||
![]() |
||||||||||||||
Copyright ©
"БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/ Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу |