Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы 22 сакавіка – дзень памяці ахвяр Хатынскай трагедыі |
![]() |
22.03.2023 |
Хатынь – сімвал страшнай трагедыі, якую перажыў беларускі народ у гады Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 года фашысцкія карнікі жыўцом спалілі і расстралялі амаль усіх жыхароў вёскі – 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Успамінаючы Хатынь, мы ўспамінаем тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДУ «БелІСА» Паўлава Н.Ф. сумесна з прадстаўнікамі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і яго падведамасных арганізацый прыняла ўдзел у цырымоніі ўскладання кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь», прымеркаванай да 80-годдзя з дня трагедыі.
|
![]() |
Copyright ©
"БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/ Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу |