Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы Фінальны тур Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» |
![]() |
28.02.2024 |
21 сакавіка 2024 г. у Мінску на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку адбудзецца фінальны тур Рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі». Упершыню праект стартаваў у верасні 2011 г. па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. За гэты час ён стаў не толькі візітнай карткай арганізацыі, але і брэндам краіны. Моладзевыя ініцыятывы ўдзельнікаў праекта ахапілі розныя сферы жыццядзейнасці чалавека: эканоміку і энергазберажэнне, інфармацыйныя, прамысловыя, будаўнічыя тэхналогіі, ахова здароўя, адукацыя, спорт і турызм, рашэнне экалагічных праблем і многія іншыя, а сам праект вырас у якасную стартавую пляцоўку для рэалізацыі і камерцыялізацыі распрацовак і ідэй маладых беларусаў. Рэспубліканскі маладзёжны праект «100 ідэй для Беларусі» рэалізуецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў мэтах актывізацыі інавацыйнага мыслення моладзі, прыцягнення яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стымулявання грамадзянскіх ініцыятыў да рэалізацыі інавацыйных праектаў і навукова-тэхнічных распрацовак. У гэтым годзе ўдзельнікамі будуць прадстаўлены праекты ў наступных намінацыях: — энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка і энергаэфектыўнасць; — аграпрамысловыя тэхналогіі і фермерства; — прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі; — ахова здароўя (медыцынскія тэхналогіі, фармацыя, бія– і нанаіндустрыя); — хімічныя тэхналогіі, нафтахімія; — інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі; — экалогія (рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў); — нацыянальная бяспека і абарона ад надзвычайных сітуацый; — грамадства і сацыяльная сфера; — лепшая бізнэс-ідэя. Праект з'яўляецца базавым стартапам для развіцця нацыянальнага руху маладых навукоўцаў, вынаходнікаў, рацыяналізатараў. Гэта выдатная магчымасць заявіць пра сябе на ўсю краіну, атрымаць дапамогу ў развіцці і суправаджэнні аўтарскага праекта. Усе ўдзельнікі праекта могуць прыняць удзел у Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў. Пераможцы праекта атрымаюць грашовыя сродкі ў памеры да 57 базавых велічынь для распрацоўкі бізнес-планаў інавацыйных праектаў у мэтах іх далейшага ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе інавацыйных праектаў у парадку і на ўмовах, вызначаных Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
Copyright ©
"БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/ Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу |