Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы Рэспубліканскі семінар па пытаннях вынаходніцтва, рацыяналізатарства і інжынерна-тэхнічнай творчасці |
![]() |
29.08.2023 |
29 жніўня 2023 года ў Брэсце адбыўся Рэспубліканскі семінар па пытаннях вынаходніцтва, рацыяналізатарства і інжынерна-тэхнічнай творчасці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, міністэрстваў адукацыі, прамысловасці, эканомікі, архітэктуры і будаўніцтва, сувязі і інфарматызацыі, энергетыкі, аховы здароўя, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту і камунікацый, спорту і турызму, канцэрнаў "Белнафтахім" і "Беллегпрам", Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта і Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі, навукова-тэхналагічных паркаў, Беларускага таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў, іншых арганізацый розных форм уласнасці. З прывітальным словам да ўдзельнікаў семінара звярнуўся намеснік дырэктара Брэсцкага навукова-тэхналагічнага парка Фісюк Віктар Валер'евіч. Адкрыла семінар намеснік дырэктара па міжнароднай навукова-інавацыйнай рабоце ДУ "БелІСА" Хвастова Вольга Валер'еўна. З дакладамі на тэму "Сучасная тэхналогія эфектыўных інавацыйных рашэнняў (Мадэрн ТРВЗ)" выступілі Казлоў Генадзь Анатольевіч (менеджэр адукацыйных МТРЗЗ-праграм) і Арлоў Міхаіл Аляксандравіч (прафесар, доктар тэхнічных навук, аўтар методыкі МТРЗЗ, заснавальнік і кіраўнік Акадэміі Інструментальнай Мадэрн ТРВЗ). Аб арганізацыі рацыяналізатарскай дзейнасці на СП ААТ "Брэстгазаапарат" расказала кіраўнік групы лінгвістычнага забеспячэння прадпрыемства Ульоа Ніньо Марыя Ранальдаўна. З дакладам "Інавацыі і аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў эканоміцы" выступіў Сватко Аляксандр Міхайлавіч (кандыдат эканамічных навук, дацэнт, патэнтазнавец). Актыўным удзельнікам семінара, а таксама выканаўшым Заданне для саматрэнінгу, уручаны сертыфікаты і памятныя прызы. |
![]() |
Copyright ©
"БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/ Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу |