Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы Подзвігу народа жыць у стагоддзях. Да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне |
![]() |
21.04.2025 |
Ёсць падзеі, значэнне якіх не цьмянее з цягам часу. Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне адна з такіх падзей у нашай гісторыі. Пра лёсавызначальную дату — 9 мая 1945 года, неабвержныя факты, ратны подзвіг і свет гаварылі сёння ў Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы, дзе прайшла сустрэча ў рамках Адзінага дня інфармавання. Сярод удзельнікаў прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях і падведамасных ДКНТ арганізацый Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Беларускага інавацыйнага фонду і Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі. Спікерам выступіў Старшыня ДКНТ, кандыдат ваенных навук, дацэнт Сяргей Шлычкоў. Удзельнікі сустрэчы таксама азнаёміліся з тэматычнай выставай літаратуры з фонду РНТБ. |
![]() |
Copyright ©
"БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/ Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу |