Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы

ХХІХ Міжнародная спецыялізаваная выстава "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" у рамках ХХІХ Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму (7 — 10 кастрычніка 2025 г., Рэспубліка Беларусь, г. Мінск)
Адрас дакумента: http://www.belisa.org.by/by/news/ae2c9855b6a150dc.html

 
 

07.10.2025

 

7 кастрычніка 2025 года ў Мінску адбылося адкрыццё ХХІХ Міжнароднай спецыялізаванай выставы "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра" у рамках ХХІХ Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. Выстава працягне сваю працу да 14.00 гадзін 10 кастрычніка.


Калектыўны стэнд навукова-тэхнічных распрацовак Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь прадстаўлены на выставе 71 распрацоўкай 9 устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 10 арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, 5 устаноў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, а таксама 3 суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры.

Калектыўную экспазіцыю наведалі Міністр прыдатных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Масляк Сяргей Міхайлавіч, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Каранік Уладзімір Сцяпанавіч, Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па экалогіі і прыродакарыстанню Чарняўская Жанна Мікалаеўна.

Сярод распрацовак прадстаўлены:

  1. Электраагрэгат дызельны АД 16Ю-Т400-50 — 2p Pn-G2-P0-Yl перасоўны са светлавой мачтай на базе хуткаснага прычэпа, які дазваляе даставіць у самыя кароткія тэрміны рэзервовую крыніцу электрасілкавання для забеспячэння аддаленых аб'ектаў, а таксама падачы энергіі ў суровых кліматычных умовах да спажыўцоў і прамысловым прадпрыемствам (ТАА "БМЕ-Дызель");
  2. Праграмна-апаратны комплекс "Трэнажор па зборцы электрашчытавога абсталявання ў віртуальнай рэальнасці" з камплектам дапаўненняў "Электра-мантажныя работы" – прызначаны для практычнай адпрацоўкі і давядзення да аўтаматызму уменняў і навыкаў, атрыманых у перыяд навучання, неабходных для самастойнай прафесійнай дзейнасці па мантажы нізкавольтных шаф кіравання, кабельных работ на адкрытай мясцовасці (мантаж канцавы і злучальнай муфт) (ТАА "Гульні Розуму Софт");
  3. Электрычная сістэма ацяплення новага пакалення з бікарбонавага вугляроднага валакна DDcompany — гэта энергаэфектыўнае ацяпленне жылых, грамадскіх і вытворчых памяшканняў. Дадзеную сістэму ацяплення можна выкарыстоўваць для снегараставання, антыабледзянення і абароны ўваходных груп і дахаў (ТАА "Стартап-інвест");
  4. Касмічная сістэма радыеметрычнага кантролю калязямной прасторы на базе малога касмічнага апарата і спецыялізаваных наземных сродкаў, якая забяспечвае:

— атрыманне радыётамаграфічных дадзеных нізкаарбітальнага кантролю іёнасферы Зямлі;

— атрыманне радыётамаграфічных дадзеных высокаарбітальнага кантролю іёнасферы Зямлі;

— атрыманне магнітаметрычных дадзеных кантролю калязямной прасторы;

— правядзенне апрацоўкі атрыманых зыходных дадзеных і стварэнне на іх аснове магнітаіёнасферных мадэляў, якія адлюстроўваюць стан калязямной прасторы з улікам іёнасферных і магнітасферных працэсаў НІРУП "Геаінфармацыйныя сістэмы");

  1. Комплекс драбнення адходаў (КДО) на базе высакахуткаснай цэнтрабежнай драбнілкі ланцужнога тыпу можа выкарыстоўвацца для драбнення змешаных адходаў на апошніх стадыях атрымання RDF-паліва (ААТ "НВА Цэнтр");
  2. Эксперыментальны ўзор электраматацыкла СЭМ-R250, з'яўляецца гатовым рашэннем рэматорызацыі бензінавых матацыклаў на электрацягу. Дзякуючы электрапрываду ўласнай вытворчасці, дадзены матацыкл валодае высокай магутнасцю (7000 Вт) і хуткасцю (да 125 км/г).
 
 
Copyright © "БелІСА", Мінск, Рэспубліка Беларусь. http://www.belisa.org.by/
Поўнае ці частковае ўзнаўленне дадзенага матэрыялу дазваляецца з указаннем спасылкі (у інтэрнэце гіперспасылкі) на крыніцу