БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Адбыўся рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі

30.01.2023

27 студзеня 2023 года на базе Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка адбыўся рэспубліканскі сход навуковай грамадскасці, прысвечаны Дню беларускай навукі.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урада, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі міністэрстваў, канцэрнаў, рэктары ВНУ, прадстаўнікі міжнародных арганізацый, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, моладзевых грамадскіх аб'яднанняў, навуковай супольнасці Беларусі.

Ключавы аспект, агучаны на Рэспубліканскім сходзе навуковай грамадскасці, – навука – магутны рэсурс мадэрнізацыі, рухаючая сіла тэхнічнага прагрэсу, найважнейшы складнік нацыянальнага багацця.

Ва ўсе часы навуковыя дасягненні з'яўляліся прадметам асаблівага гонару, паказчыкам найвышэйшага інтэлектуальнага патэнцыялу народа, важным фактарам забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

Сёння менавіта навука заклікана прапанаваць шляхі, механізмы і сцэнарыі пераходу краіны на больш высокі тэхналагічны ўзровень. Дзяржаўная палітыка, якая праводзіцца ў краіне ў сферы навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, накіравана на інтэнсіфікацыю развіцця навуковай галіны, забеспячэнне цеснага ўзаемадзеяння навукі з арганізацыямі рэальнага сектара эканомікі і сацыяльнай сферы.

У нашай краіне надаецца вялікая ўвага падтрымцы маладых таленавітых навукоўцаў. Станоўчыя вынікі дасягаюцца дзякуючы створанай сістэме стымулявання і прыцягнення ў навуку моладзі. Ва ўстановах вышэйшай адукацыі наладжана работа па ўключэнню студэнтаў у навукова-даследчую сферу.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Сяргей Шлычкоў. Ён адзначыў, што Беларусь захавала і прымножыла навуковы і інтэлектуальны патэнцыял. "Забеспячэнне навукова-тэхналагічнай бяспекі краіны для нас у прыярытэце. Перад намі стаяць дастаткова амбіцыйныя задачы ў гэтай галіне. Іх рашэнне немагчыма без навуковага, інтэлектуальнага патэнцыялу. У нашай краіне ён ёсць, мы не проста захавалі, але і прымножылі", – сказаў кіраўнік ведамства.

"Беларусь уваходзіць у дзясятку лепшых краін свету па такіх паказчыках глабальнага інавацыйнага індэкса, як "Падрыхтоўка спецыялістаў у галіне навукі і тэхнікі", "Вышэйшая адукацыя", "Вынаходкі і карысныя мадэлі". Па паказчыках "Чалавечы капітал і даследаванні" – сярод 40 лепшых краін свету, "Навука і тэхналогіі" – 34-я пазіцыя з 169, па індэксе чалавечага развіцця – 53-я пазіцыя сярод 189 краін.

У Мінску напярэдадні Дня беларускай навукі разгарнулася маштабная выстава "Беларусь інтэлектуальная". Акрамя таго, да рэспубліканскага сходу навуковай грамадскасці ў БДПУ прымеркавалі выставу "Моладзь. Адукацыя. Навука". Прадстаўлены пералік экспанатаў характарызуе ўзровень распрацовак, тэхналогій у нашай краіне, паказвае наш высокі навуковы патэнцыял», – адзначыў Старшыня ДКНТ.

Падрабязней: інтэрнэт-рэсурс Міністэрства адукацыі, БЕЛТА


 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 05.02.2024
Copyright © БелІСА