БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Адкрылася выстава дасягненняў беларускай навукі «Беларусь інтэлектуальная»

20.01.2023

У Нацыянальным выставачным цэнтры  «Белэкспа» адкрылася выстава дасягненняў айчыннай навукі «Беларусь інтэлектуальная», арыентаваная на шырокую аўдыторыю прадстаўнікоў усіх слаёў беларускага грамадства.

Дадзеная выстава з'яўляецца міжведамаснай. На ёй прадстаўлены распрацоўкі навукоўцаў з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства прамысловасці і многіх іншых навуковых арганізацый.

Экспазіцыя на выставе арганізавана па розных кластарах. У іх ліку – штучны інтэлект, IT-тэхналогіі, робататэхніка; мікраэлектроніка і яе кампанентная база; абароназдольнасць і ваенная навука; электратранспарт і яго базавыя кампаненты; тэхналогіі для асваення касмічнай прасторы; энергетыка, экалогія, прыродакарыстанне; біятэхналогіі і біяматэрыялы; фармацыя, ахова здароўя, медыцына; аграпрамысловы комплекс, прадукты харчавання; прастора моладзевых ініцыятыў.

Кластар па тэматычнаму блоку «Камерцыялізацыя распрацовак» прадстаўляе Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях. На адабраных для экспазіцыі узорах, а таксама ў форме відэаролікаў ілюструецца роля ДКНТ і яго падведамасных арганізацый (ДУ «БелІСА», НЦІУ, РНТБ, Белінфонд) у стварэнні і камерцыялізацыі навуковых распрацовак.

Таксама ў рамках дадзенага тэматычнага блока наведвальнікі выставы маюць магчымасць пазнаёміцца з найбольш яркімі прыкладамі інавацыйных распрацовак рэзідэнтаў беларускіх тэхнапаркаў, сярод якіх можна адзначыць:

інфармацыйны комплекс тэлемедыцынскай дыягностыкі «Агляд+», які праводзіць апытанне на наяўнасць скаргаў на самаадчуванне, вызначае факт прыёму наркатычных сродкаў, а таксама праводзіць тэст для ацэнкі стану чалавека, забяспечвае падключэнне дадатковага медыцынскага абсталявання з мэтай пашырэння функцыяналу сістэмы, выключае прамы кантакт абследуемага і медработніка (Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белтэлемед тэхналогіі»);

трэнажор для імітацыі хадзьбы «КРОК», прызначаны для стымулявання мышц ніжніх і верхніх канечнасцяў і выканання комплексных практыкаванняў у вертыкальнай пазіцыі (Таварыства з абмежаванай адказнасцю «СТЫЛЬСТРОЙ-ТСК»);

арка дэзінфекцыі «Gate_0» Basic з пандусамі. На выставе прадстаўлена мадэль базавай камплектацыі, аднак гэты выраб таксама выпускаецца з пашыранымі магчымасцямі, якія дазваляюць загадзя распазнаваць сімптомы вірусных захворванняў у людзей у месцах масавага збору і не дапускаць іх далейшага распаўсюджвання (Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інката»).

На выставе таксама дэманструюцца праграмнае забеспячэнне ў галіне медыцынскай дыягностыкі, лічбавай жывёлагадоўлі, анлайн-сістэма інтэлектуальнага кіравання катэджным пасёлкам і шмат іншых цікавых айчынных распрацовак.

Для наведвальнікаў уваход вольны.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА