БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Зацверджаны план нацыянальных выстаў Беларусі за мяжой на 2023 год

05.01.2023

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 974 зацверджаны план нацыянальных выстаў (экспазіцый) у замежных дзяржавах на 2023 год.

У мэтах прасоўвання айчынных тэхналогій, навуковых распрацовак, тавараў і паслуг на знешні рынак нацыянальныя экспазіцыі будуць арганізаваны на:

  • міжнароднай выставе «International Trade and Industry Fair» (г. Карачы ў Пакістане);
     
  • міжнароднай сельскагаспадарчай выставе «International Agricultural Trade Fair Novi Sad» (г. Нові Сад у Сербіі);
     
  • міжнароднай прамысловай выставе «FIA» (г. Алжыр у Алжыры);
     
  • Азербайджанскай міжнароднай выставе «Будаўніцтва» (г. Баку ў Азербайджане);
     
  • шостай Кітайскай міжнароднай выставе імпарту (г. Шанхай ў Кітаі);
     
  • міжнароднай выставе прадуктаў харчавання і напояў «Food Africa Cairo» (г. Каір у Егіпце);
     
  • міжнароднай выставе «Vietnam Expo» (г. Хашымін ў В'етнаме).

Беларусь таксама прыме ўдзел у Міжнароднай прамысловай выставе «ІНАПРАМ», якая пройдзе ў расійскім г. Екацярынбургу, у статусе краіны-партнёра.

Крыніца: Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА