БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Тэматычнае пасяджэнне "e-Education, Open Science, Innovation Infrastructure: Лічбавізацыя адукацыі, навукі і інавацыйнай інфраструктуры"

08.06.2022

7 і 8 чэрвеня 2022 г. у рамках XXVIII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2022" праводзіцца тэматычнае пасяджэнне "e – Education, Open Science, Innovation Infrastructure: Лічбавізацыя адукацыі, навукі і інавацыйнай інфраструктуры".

Мадэратарамі дадзенага тэматычнага паседжання з'яўляюцца рэктар УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі» Багуш Вадзім Анатольевіч і дырэктар ДУ «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы» Балтруковіч Пётр Іванавіч.

З прывітальным словам на адкрыцці пасяджэння выступілі Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Шлычкоў Сяргей Уладзіміравіч, Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Гучок Аляксандр Яўгенавіч, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міністэрства адукацыі.

На тэматычным пасяджэнні будуць разгледжаны пытанні лічбавай трансфармацыі нацыянальнай сістэмы адукацыі, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферы Рэспублікі Беларусь.

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 05.02.2024
Copyright © БелІСА