БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Нарада па праграмах Саюзнай дзяржавы з удзелам Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава

03.02.2023

2 лютага 2023 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася нарада з удзелам Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з прадстаўнікамі дзяржаўных заказчыкаў праграм і мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы ад Рэспублікі Беларусь у галінах абароны і бяспекі.

У ходзе нарады былі падведзены вынікі рэалізацыі ў 2022 годзе праграм і мерапрыемстваў у названых галінах, разгледжаны пытанні падрыхтоўкі праектаў новых праграм Саюзнай дзяржавы па гэтых напрамках.
Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы ў гутарцы з журналістамі звярнуў увагу, што тэрміны прыняцця праграм Саюзнай дзяржавы паскорацца ў разы. "Гэта нарада прысвечана ўкараненню рашэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое падпісалі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін, датычна новага парадку работы над праграмамі Саюзнай дзяржавы. Нам важна не блытаць 28 саюзных праграм, як адзіны план работы па напрамках эканамічнай інтэграцыі і механізм праграм Саюзнай дзяржавы, які захоўваецца, які фінансуецца традыцыйна з саюзнага бюджэту. Новы парадак, пра які мы зараз гаворым, вызначае працу над праектам праграм не 3-4 гады як раней, а не больш за 1 года. Вызначаны ліміт: на першым этапе праграма не можа каштаваць больш за 500 млн расійскіх рублёў. Таксама важна прааналізаваць тое, што ўдалося зрабіць. Працягваюцца з мінулага года чатыры праграмы. І мы бачым чатыры новыя праграмы, якія будуць уводзіцца ў цяперашнім годзе. Тры з іх прысвечаны пытанням пагранічнай бяспекі і развіццю рэгіянальнай групоўкі Саюзнай дзяржавы", – падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.

У цэлым, па словах Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, практыка работы ў рамках інтэграцыйнага аб'яднання паспяховая — ужо рэалізавана 68 праграм Саюзнай дзяржавы.


Крыніца: НАН Беларусі, ДКНТ

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА