Год гістарычнай памяці
04.01.2022
Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ нумар 1, згодна з якім у мэтах фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа 2022 год у Беларусі аб'яўлены Годам гістарычнай памяці.
Ураду даручана з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці.
Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
|