БелIСА    Навіны
Русская версия
Русская версия English version
Навіны

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Прыярытэтныя напрамкі навуковых даследаванняў у 2023 годзе»

26.01.2023

25 студзеня 2023 года ў Доме прэсы адбылася прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да Дня беларускай навукі, на тэму «Прыярытэтныя напрамкі навуковых даследаванняў у 2023 годзе». У ёй прынялі ўдзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Таццяна Сталярова, прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Намеснік старшыні ДКНТ адзначыла, што пры выкананні заданняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм у цяперашнім годзе нашымі навукоўцамі плануецца завяршэнне работ па стварэнні комплексу на базе беспілотнага лятальнага апарата для прымянення сродкаў абароны раслін у сельскай гаспадарцы, пасажырскага электробуса для аэрапортаў з кампанентамі сілавой устаноўкі айчыннай вытворчасці, тэхналогіі для перапрацоўкі адходаў, якія ўтвараюцца пры захоўванні нафтапрадуктаў, пенагасніка на аснове сіліконавага алею з паменшанай здольнасцю гелеўтварэння, а таксама распрацоўкі для атрымання антыстатычных пакрыццяў.

 

 

Са слоў Таццяны Сталяровай, у 2023 годзе будзе прадоўжана праца ў такіх высокатэхналагічных галінах эканомікі, як мікра– і нанаэлектроніка, вытворчасць электратранспарту, прыборабудаванне, фармацэўтычная вытворчасць, прамысловыя біятэхналогіі і інфармацыйныя паслугі.

Яна таксама паведаміла, што ў цяперашнім годзе ў мэтах павышэння эфектыўнасці навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў краіне будзе прадоўжана сістэмная планамерная работа па ўдасканаленні заканадаўчай базы.

Адной з найважнейшых задач, якія стаяць перад ДКНТ ў 2023 годзе, з'яўляецца распрацоўка комплекснага прагнозу навукова-тэхнічнага прагрэсу, які стане асноватворным стратэгічным дакументам аб магчымых варыянтах навукова-тэхналагічнага развіцця краіны ў сярэднетэрміновым і доўгатэрміновым перыядзе. Комплексны прагноз паслужыць базісам для распрацоўкі іншых стратэгічных дакументаў дзяржавы – Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця і Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Галоўная задача цыкла тэхналагічнага прагназавання на 2026-2030 гады і на перыяд да 2045 года – вызначыць прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на наступны пяцігадовы перыяд.

2023 год стане годам пачатку рэалізацыі сумесных праектаў у рамках Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД да 2030 года. Таксама плануецца пашырэнне навуковага супрацоўніцтва з краінамі так званай далёкай дугі: асобнымі дзяржавамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

 

Падрабязна: прэс-канферэнцыя «Прыярытэтныя напрамкі навуковых даследаванняў у 2023 годзе».

 

Версія для друку 

Аб ДУ «БелІСА»  |  Навіны  |  Дзяржаўная рэгістрацыя навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх (доследна-тэхналагічных) работ  |  Нацыянальны інфармацыйны офіс праграм ЕС па навуцы і інавацыях

Апошняе абнаўленне: 15.04.2024
Copyright © БелІСА